3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
ЕС прызначыць упаўнаважанага па санкцыях
Еўрасаюз прызначыць упаўнаважанага па санкцыях, каб узмацніць кантроль за іх выкананнем. Інфармацыю пацвердзілі ў венгерскім МЗС.
Дзяржсакратар па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва ў Міністэрстве замежных спраў і знешнеэканамічных сувязяў Венгрыі адзначыў: "Брусель плануе прызначыць упаўнаважанага па санкцыях. Яны хочуць санкцый. Мы сытыя па горла няўдалымі санкцыямі". Падрабязнасцяў ініцыятывы ЕС Тамаш Менцэр не прывёў. Аднак раней газета "Файнэншл Таймс" інфармавала, што на гэтую пасаду плануюць прызначыць былога прадстаўніка ЕС у ЗША Дэвіда О'Салівана.















