3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
ЕС уводзіць новыя правілы ўезду ў Шэнгенскую зону
Еўрасаюз з 10 лістапада ўводзіць новыя правілы перасячэння мяжы для іншаземцаў.
Сістэма будзе фіксаваць біяметрычныя звесткі пры першым уездзе (адбіткі пальцаў і фатаграфіі). Уся гэтая інфармацыя будзе захоўвацца 3 гады, а штампы ў пашпарце заменяць на аўтарэгістрацыю праз тэрміналы. Пры адмове ад працэдуры турыстаў не пусцяць.
Новая сістэма пачне працаваць практычна ва ўсіх краінах Шэнгенскай зоны, акрамя 6: Кіпра, Ірландыі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі і Швейцарыі.