3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Еўропа пагрузілася ў энергакрызіс з непрадказальнымі наступствамі
За крок ад катастрофы. Еўропа пагрузілася ў энергакрызіс з непрадказальнымі наступствамі для эканомікі, сацыяльнай сферы і сферы бяспекі. Аб гэтым інфармуе харвацкае выданне "Геапалітыка". Аўтар матэрыялу адзначае, палітыкі дзейнічаюць неразумна, працягваючы паўтараць, што знойдуць альтэрнатыву расійскім энерганосьбітам. Еўрапейскія краіны рызыкуюць застацца без газу. Гэта прывядзе да жорсткай эканоміі, знішчыць прамысловасць, а кампаніі, што ўцалеюць, перавядуць бізнес у іншыя краіны, напрыклад, у ЗША.
У Вялікабрытаніі свае метады эканоміі. Як піша The Sun, брытанцам збіраюцца плаціць па 10 фунтаў штодня, калі яны не будуць карыстацца бытавой тэхнікай у гадзіну пік. Мільёны хатніх гаспадарак могуць сутыкнуцца з трохгадзінным адключэннем энергіі. Аб гэтым папярэджвае нацыянальная энергасетка краіны.















