3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Еўропа ўступіла ў рэцэсію
Дагуляліся ў санкцыі. Уся еўразона афіцыйна ўвайшла ў рэцэсію, паведамляе агенцтва Bloomberg. Раней там была толькі Германія.
Паводле інфармацыі выдання, апошнія звесткі Еўрастата паказваюць першы спад пасля пандэміі. Эканоміка 20 краін скарацілася на 0,1 % у перыяд са студзеня па сакавік. Адбылося гэта з-за рэзкіх змен на энергетычных рынках і стагнацыі вытворчасці, мяркуюць эксперты.















