3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Еўрапейцы выступаюць у падтрымку палесцінскага народа
Акцыі ў падтрымку палесцінскага народа не сціхаюць па ўсёй Еўропе. Тысячы жыхароў Берліна сабраліся на Патсдамскай плошчы з банерамі і плакатамі, патрабуючы аказаць дапамогу грамадзянскаму насельніцтву сектара Газа. Супрацоўнікі паліцыі разагналі людзей, бо акцыя першапачаткова была ўзгодненая з меншай колькасцю удзельнікаў. Не абышлася справа і без сутычак: паведамляецца аб шматлікіх арыштах, аднак дакладная колькасць затрыманых на гэты момант невядома.
Такая сітуацыя і ў іншых еўрапейскіх сталіцах. У Амстэрдаме тысячы людзей таксама выйшлі ў знак салідарнасці з сектарам Газа і палесцінскім народам.















