3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Фестываль фарбаў шумна адсвяткавалі ў Індыі
Чырвоны - для росквіту, зялёны - для шчасця, сіні - для даўгалецця, аранжавы - для поспеху. Жыхары Індыі шумна адзначылі Ранг Панчамі - фестываль фарбаў.
Індыйцы святкуюць Ранг Панчамі, кідаючы ў іншых духмяны чырвоны парашок (гулал), пырскаючы падфарбаванай вадой.
Згодна з павер'ем, богі ў гэты дзень прыходзяць да сваіх паслядоўнікаў, каб благаславіць і вырашыць усе праблемы. Людзі жадаюць адно аднаму дабрабыту і росквіту.















