3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
General Motors адклікае аўто ў ЗША з-за пагрозы бяспекі. Якія маркі аўтамабіляў у спісе?
Няякасная амерыканская прадукцыя трапіла на рынкі. З-за няспраўнасці ў каробцы перадач, якая павышае рызыку аварыі, карпарацыя General Motors рыхтуецца адклікаць амаль 462 тыс. аўтамабіляў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Аўтары публікацыі спасылаюцца на звесткі Нацупраўлення дарожнай бяспекі ЗША. Удакладняецца, што адклікаць з амерыканскага рынку будуць аўтамабілі Chevrolet Silverado, Chevrolet Tahoe, GMC Sierra, Cadillac Escalade 2020-2022 мадэльных гадоў, а таксама некаторыя іншыя.
Тых, хто паспеў набыць машыны з няспраўнымі дэталямі, просяць звярнуцца да афіцыйных дылераў General Motors для замены дэталяў на новыя.