3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Германія правядзе радыкальныя ваенныя рэформы
Германія ў рамках намаганняў па паляпшэнні магчымасцяў бундэсвера падрыхтавала самыя радыкальныя ваенныя рэформы з часоў халоднай вайны. Рэарганізацыя чакаецца "зверху данізу", заявіў кіраўнік Мінабароны Пісторыус. Ён удакладніў, што яе галоўная мэта - забяспечыць гатоўнасць Узброеных сіл краіны да надзвычайных сітуацый, у тым ліку і вайны.
Анансавана таксама з'яўленне кібервойскаў, у задачы якіх будуць уваходзіць радыёэлектронная барацьба, разведка і абарона электроннай інфраструктуры. На ўсё пра ўсё ў наступным годзе спатрэбіцца дадаткова 6,5 млрд еўра, але ці атрымае гэтыя сродкі бундэсвер - пакуль незразумела.















