3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Кіраўнік Каталоніі паставіў ультыматум Мадрыду
Кім Тора запатрабаваў ад прэм'ер-міністра Іспаніі Педра Санчэса да лістапада падрыхтаваць прапановы па новым рэферэндуме аб незалежнасці аўтаноміі. Інакш Тора прыгразіў спыніць падтрымку Санчэса ў парламенце. Тады цяперашні ўрад пазбавіцца большасці. А гэта значыць, што ўльтыматум ускладніць прыняцце дзяржбюджэту Іспаніі на будучы год. Аднак палітычныя рызыкі ўлады каралеўства не палохаюць. Яны не прымаюць ультыматум Каталоніі. Мадрыд прапаноўвае рэгіёну здавольвацца самакіраваннем.















