3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Кіраўнікі МЗС G7 дамовіліся працягваць падтрымку Украіны
"Вялікая сямёрка" і далей будзе падтрымліваць Украіну. Аб гэтым на сустрэчы ў Каруідзаве дамовіліся кіраўнікі МЗС краін G7. Акрамя таго, умовіліся супрацоўнічаць для ўзмацнення жорсткасці кантролю над захаваннем абмежавальных мер. Не дае спакою G7 і рашэнне Мінска і Масквы размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Яго кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін Групы сямі асудзілі.















