3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Гучныя адстаўкі ў польскай арміі
Гучныя звальненні ў арміі Польшчы. Адразу два важныя камандуючыя падалі ў адстаўку - начальнік Генштаба Войска Польскага і аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі.
Заявы ўжо паступілі ў канцылярыю прэзідэнта. Як паведамляе выданне Rzeczpospolita, прычынай звальненняў стаў канфлікт з міністрам абароны. Меркавана, ён можа быць звязаны з падзеннем ракеты пад польскім горадам Быдгашч у снежні 2022-га. Палёт тады не адсачыла сістэма СПА.
Адстаўка двух ключавых генералаў за пяць дзён да выбараў у Польшчы выглядае палітычнай і здольная паўплываць на настрой электарату.















