3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Ілан Маск не паедзе ў сектар Газа
Ілан Маск адмовіўся ад запрашэння ХАМАС наведаць сектар Газа і на свае вочы ўбачыць разбурэнні з-за атак Ізраіля. Бізнесмен у сацсетцы Х адказаў, што "зараз там, здаецца, крыху небяспечна..."
Нагадаем, раней Маск прыляцеў у Тэль-Авіў, дзе сустрэўся з Нетаньяху. Пазней прадпрымальнік заявіў пра неабходнасць поўнага знішчэння руху ХАМАС, бо "іншага выхаду ў гэтай сітуацыі няма".
Да гэтага з-за слоў мільярдэра аб яўрэях найбуйнейшыя рэкламадаўцы прыпынілі размяшчэнне рэкламы ў яго сетцы X.















