3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Індыя рыхтуецца да ўдару цыклону
Індыя рыхтуецца да ўдару стыхіі. Штармавы цыклон "Біпарджой", які сфарміраваўся над Аравійскім морам, згодна з прагнозамі экспертаў, дасягне берагоў штата Гуджарат 15 чэрвеня. Людзей перавозяць у пункты часовага размяшчэння ў бяспечных раёнах. З узбярэжжа эвакуіравана ўжо больш за 8 тысяч чалавек. Паводле звестак метэаралагічнай службы, "цыклон будзе мець надзвычай разбуральны патэнцыял", а хуткасць ветру, згодна з папярэднімі ацэнкамі, складзе да 150 кіламетраў за гадзіну. Нагадаем, раней непагадзь прывяла да затрымкі або адмене дзясяткаў рэйсаў у аэрапорце Мумбаі.















