3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Інфляцыя ў ЕС паставіла новы рэкорд
Еўрасаюз працягвае абнаўляць уласныя рэкорды. Паводле звестак Еўрастата, у кастрычніку тут зафіксавалі гістарычны ўзровень інфляцыі - 11,5 %. Пры гэтым ужо ў васямнаццаці краінах ЕС гэты паказчык двухзначны, а ў чатырох і зусім за 20 %. Асноўны драйвер інфляцыі - высокія цэны на энерганосьбіты.
Разам з падаражаннем узроўню жыцця расце ўзровень злачыннасці. Так, у Латвіі з надыходам халадоў мясцовыя жыхары сталі часцей красці ў суграмадзян дровы, брыкеты і пелеты. Як паведамляюць СМІ, злачынцы ўзломваюць адрыны і гаспадарчыя пабудовы каля прыватных дамоў.
Bloomberg: Вялікабрытанія страчвае статус вялікай дзяржавы
З-за эканамічных узрушэнняў імкліва страчвае статус уплывовай краіны Вялікабрытанія. Аглядальнік агенцтва "Блумберг" адзначае: Туманнаму Альбіёну хутка прыйдзецца павысіць падаткі і скараціць выдаткі, паколькі фінансавыя перспектывы дзяржавы вельмі змрочныя. Саміт G20 прадэманстраваў з'яўленне ў свеце іншых цэнтраў сіл, з якімі Лондану давядзецца лічыцца, удакладняецца ў публікацыі.















