3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Іран атакуе Ізраіль у найбліжэйшыя 48 гадзін
Блізкі Усход у стане новага вітка канфлікту. Іран прыняў канчатковае рашэнне аб атацы Ізраіля ў найбліжэйшыя 48 гадзін. Як сцвярджае Jerusalem Post, Тэгеран папярэдзіў Тэль-Авіў праз Венгрыю.
СМІ таксама паведамляюць аб гатоўнасці еменскіх хусітаў далучыцца да помсты за гібель кіраўніка палітбюро ХАМАС. Ізраіль у адказ заявіў - у выпадку ўдараў па любых грамадзянскіх аб'ектах ЦАХАЛ атакуе ядзерныя аб'екты Ірана. Падрыхтаваны і планы будучых наступальных аперацый, у тым ліку супраць ліванскай "Хезбалы", усе падраздзяленні Арміі абароны Ізраіля - у стане гатоўнасці.
ЗША таксама перакідаюць дадатковыя сілы ў рэгіён. Шэраг буйных авіякампаній спынілі палёты ў Тэль-Авіў і Бейрут. Пакінуць Ліван сваім грамадзянам рэкамендавалі пасольствы ЗША і Вялікабрытаніі. З такімі жа заклікамі да суайчыннікаў звярнуліся Францыя, Канада, Швецыя і Іарданія.















