3.77 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
Іран адзначае гадавіну Ісламскай рэвалюцыі
Іран адзначае 44-ю гадавіну перамогі Ісламскай рэвалюцыі. У 1979-м у выніку народнага паўстання з краіны быў выгнаны шах Рэза Пехлеві і скасавана манархія.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Эбрахіма Раісі з гадавінай гэтай лёсавызначальнай падзеі. Беларусь заўсёды заставалася побач з Іранам, захоўвала вернасць дружбе і раўнапраўнаму дыялогу, адказна ставілася да выканання дасягнутых дамоўленасцяў, падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка разлічвае ў найбліжэйшы час наведаць Іран з візітам, падчас якога развіццё двухбаковых адносін атрымае новы імпульс.