3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Італьянскі мадэльер Раберта Кавалі памёр ва ўзросце 83 гадоў
Раберта Кавалі, італьянскі мадэльер, заснавальнік аднайменнага брэнда, пайшоў з жыцця ва ўзросце 83 гадоў. Пра гэтапаведаміла газета Corriere della Sera,пішаРІА Навіны.
Знакаміты дызайнер адзення памёр на радзіме ў Фларэнцыі пасля працяглай хваробы.
Кавалі заснаваў брэнд пад сваім імем у 1970 годзе. Ва ўзросце 30 гадоў ён як дызайнер дэбютаваў у Парыжы, а праз два гадыправёў свой першы паказ мод у фларэнтыйскім ПалацаПіці, дзе прадэманстраваўавангардную жаночую калекцыю. Яго стыль на працягу доўгіх гадоў адрознівалі дзёрзкасць і гратэск, а ў адзенні фірмовым знакам маркі сталі анімалістычныя прынты, абрэзкавая тэхніка і мяккая скура.















