3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Ізраіль нанёс удары па Бейруце
Ізраіль скінуў 73 тоны выбухоўкі на штаб разведкі "Хезбалы" ў прыгарадзе Бейрута, дзе мог знаходзіцца пераемнік лідара руху, які загінуў.
ЦАХАЛ зноў нанёс удары супрацьбункернымі снарадамі па сталіцы Лівана. Паводле даных СМІ, у раёне міжнароднага аэрапорта прагучала не менш як 20 выбухаў.
Ізраільская армія таксама заклікала эвакуіравацца жыхароў 37 вёсак і гарадоў на поўдні Лівана.
Пры гэтым, як паведамляе Politico, урады ЗША і Ізраіля абмяркоўваюць сумесны ўдар па іранскіх нафтавых аб'ектах на поўдні краіны.