Ізраіль рыхтуецца атакаваць ядзерныя аб'екты Ірана
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Ізраіль рыхтуецца нанесці ўдар па ядзерных аб'ектах Ірана, паведамляе выданне The Sun. Перадумовай гэтаму называюцца дзеянні Тэгерана ў адказ на забойства іх генерала ў Дамаску. Тады пад авіябомбы ізраільскіх ВПС трапіла консульства Ірана ў сірыйскай сталіцы.
Паводле інфармацыі брытанскага выдання, эскалацыя можа адбыцца пасля завяршэння святога для мусульман месяца Рамадан.
Такія дзеянні з боку Ізраіля могуць прывесці да непрадказальных наступстваў для ўсяго Блізкага Усходу.







