3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Ізраіль пачаў буйнамаштабную аперацыю ў сектары Газа
Армія абароны Ізраіля аб'явіла пра пачатак буйнамаштабнай аперацыі ў сектары Газа. Раней знішчальнікі нанеслі ўдары па шэрагу аб'ектаў ХАМАС у анклаве, у тым ліку па складзе са зброяй і ваенным комплексе.
Таксама быў атакаваны камандны аператыўны пункт у Джэбаліі, які выкарыстоўваўся для кіраўніцтва атакамі на Ізраіль. Насельніцтва з раёнаў паблізу сектара Газа эвакуіравалі, там зараз знаходзяцца войскі, рэзервы і рэгулярныя падраздзяленні. За двое сутак было прызвана 300 тысяч рэзервістаў. Акрамя таго, ВПС краіны перакінулі па паветры сотні ізраільскіх вайскоўцаў, што знаходзіліся ў Еўропе, каб яны маглі ўдзельнічаць у аперацыі.
Сектар Газа застаецца ў блакадзе. Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб'явіла, што займаецца арганізацыяй гуманітарнага калідора і накіруе мільён долараў на закупку медыцынскіх сродкаў (запасы ў найбуйнейшых бальніцах анклава ўжо вычарпаны).
Колькасць загінуўшых з боку сектара Газа ўзрасла да 788. Больш за 4 тысячы атрымалі раненні. У Ізраілі загінулі 900 чалавек, пацярпелі звыш 2400.















