3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Ізраіль абвінавачвае замежных журналістаў у супрацоўніцтве з ХАМАС
Ізраільскі ўрад абвінаваціў журналістаў Associated Press, Reuters, а таксама карэспандэнта The New York Times у тым, што яны супрацоўнічаюць з групоўкай ХАМАС.
Падставай для прэтэнзій стаў той факт, што рэпарцёры суправаджалі ўзброеных арабаў у момант уварвання 7 кастрычніка. У Тэль-Авіве мяркуюць, што журналісты не маглі апынуцца ў пункце прарыву хамасаўцаў выпадкова, яны знаходзіліся з групоўкай у цесным кантакце.
Reuters ужо выступіла з заявай, што абвінавачанні абсурдныя. Аднак фатаграфіі агенцтваў пацвярджаюць: журналісты прайшлі на тэрыторыю Ізраіля ўслед за арабскімі баявымі групамі.
Скандал атрымаўся гучным. ХАМАС называюць на Захадзе тэрарыстамі, а раз так, то работнікі найбуйнейшых СМІ выступілі саўдзельнікамі тэракта, хоць маглі яму перашкодзіць.















