3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Ізраільскія сілы пашыраюць маштаб наземнай аперацыі ў сектары Газа
Градус напружання на Блізкім Усходзе павышаецца.
Напярэдадні вечарам у ЦАХАЛ паведамілі, што ізраільскія сілы пашыраюць маштаб наземнай аперацыі ў сектары Газа. У бок палесцінскай аўтаноміі накіравалася бранятэхніка. За ноч армія Ізраіля нанесла ўдары па 150 падземных цэлях на поўначы сектара Газа, у тым ліку тунэлях. Паводле звестак ХАМАС, анклаў атакаваны з сушы, мора і паветра.
Зараз сектар Газа поўнасцю адрэзаны ад знешняга свету. Інтэрнэт і тэлефонная сувязь прапалі яшчэ напярэдадні. Адзіны сродак камунікацыі зараз - гэта мячэці з гучнагаварыцелямі.
Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, што заклікае да "неадкладнага, пастаяннага і ўстойлівага гуманітарнага спыненню агню ў сектары Газа".
За ініцыятыву прагаласавалі 120 краін, сярод якіх Беларусь. Сярод тых, хто супраць - Ізраіль, Чэхія, Харватыя, Аўстрыя, Венгрыя і ЗША.
Кіраўнік МЗС Ірана папярэдзіў: калі Амерыка прадоўжыць адтрымку Ізраіля, супраць Вашынгтона будуць адкрыты "новыя франты".















