3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Ізраільскія навукоўцы вырасцілі поўную мадэль чалавечага эмбрыёна са ствалавых клетак
Вялікі скачок у навуцы - ізраільскія навукоўцы вырасцілі поўную мадэль чалавечага эмбрыёна, неадрозную ад сапраўднага, без удзелу мужчынскага насення і яйкаклеткі. Пры гэтым сам эмбрыён, вырашчаны са ствалавых клетак, выглядае як здаровы чалавечы зародак праз два тыдні пасля зачацця. Ён нават вырабіў гармоны, якія выкарыстоўваюцца для ўсталявання факту цяжарнасці.
Ёсць спадзяванне, што такія мадэлі дапамогуць навукоўцам зразумець, як менавіта ўзнікаюць розныя тыпы клетак, назіраць за самымі раннімі этапамі пабудовы органаў цела і растлумачыць паходжанне спадчынных і генетычных захворванняў.















