3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Ізраільскія войскі працягваюць пашыраную наземную аперацыю ў сектары Газа
Армія Ізраіля працягвае пашыраную наземную аперацыю ў сектары Газа. Пры гэтым Вашынгтон і Тэль-Авіў разглядаюць магчымасць увядзення ў анклаў шматнацыянальных сіл, сярод якіх могуць быць і амерыканскія вайскоўцы. У сектары зноў амаль цалкам прапаў інтэрнэт.
У сувязі са складанай гуманітарнай сітуацыяй у ХАМАС заявілі, то супрацоўнікі Чырвонага Крыжа і замежныя грамадзяне могуць выехаць з Газы ў Егіпет. Першая група іншаземцаў ужо перасякае мяжу.
Тым часам дзясяткі машын хуткай дапамогі заязджаюць у сектар Газа праз КПП "Рафах" забраць параненых і цяжкахворых палесцінцаў. Побач з мяжой натоўп людзей, які таксама спадзяецца прайсці ў Егіпет.















