3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Да Зямлі ляціць астэроід памерам з два футбольныя палі
Паўтараметровы метэарыт уляцеў у атмасферу Зямлі і згарэў над Філіпінамі. Хуткасць падзення склала 17 км/с.
Навукоўцы выявілі астэроід загадзя і сачылі за ім. Такая падзея - не рэдкасць: на Зямлю выпадаюць дзясяткі тысяч тон метэарытнага рэчыва за год.
Зараз навукоўцы сочаць за сапраўды вялізным астэроідам - памерам з два футбольныя палі. Паводле паведамленняў NASA, ён праляціць 15 верасня на адлегласці каля 900 тыс. км ад нашай планеты з хуткасцю больш за 40 тыс. км/г. Спецыялісты гавораць, што на дадзеным этапе ён не нясе небяспекі для Зямлі, нават пры адхіленні ад траекторыі.















