3.72 BYN
2.90 BYN
3.40 BYN
Як у Еўропе адзначылі 9 Мая?
Памятныя мерапрыемствы да Дня Перамогі адбыліся ў Берліне. Праўда, там паліцыя забараніла выкарыстанне расійскіх флагаў каля савецкіх мемарыялаў, зрабіўшы выключэнне толькі для ветэранаў і дыпламатаў.
Каля ўваходу ў Трэптаў-парк у аднаго з гасцей нават забралі чырвоную куртку, а ў другога хлопца - флаг Расіі: яго ён хацеў ускласці да манумента Воіну-вызваліцелю.
Аддаць даніну памяці загінуўшым можна было хіба што ў рамках шэсця "Бессмяротнага палка". Да яго далучыліся каля тысячы чалавек. Паліцыя некалькі разоў спыняла ўдзельнікаў марша на шляху да мемарыяла ў Тыргартэне. Каля ўваходу многім прыйшлося прастаяць у чарзе больш за гадзіну, каб ускласці кветкі.
Ва Украіне Дзень Перамогі замянілі на Дзень Еўропы. Аднак кіеўляне сустрэлі 9 Мая па традыцыі наведваннем парку Вечнай Славы, дзе гарыць Вечны агонь. Людзі неслі кветкі да мемарыяла, нягледзячы на прысутнасць паліцыі.
У Варшаве агрэсіўны натоўп стаў на шляху расійскага пасла, які спрабаваў ускласці кветкі да магіл савецкіх салдат, што загінулі ў баях за вызваленне Польшчы. Як вынік - ускладанне не адбылося і пасол цудам не стаў ахвярай насілля.
У сувязі ў інцыдэнтам МЗС Расіі заявіў, што польскаму боку будзе заяўлены рашучы пратэст.















