3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Канадскі горад Форт Эры ператварыўся ў ледзяное царства
У Канадзе працягвае бушаваць снежная стыхія. Зімовы шторм захапіў цэнтральную і ўсходнюю часткі краіны. З-за непагадзі прыпынены чыгуначныя зносіны паміж найбуйнейшымі гарадамі, больш за мільён чалавек засталіся без электрычнасці.
А гарадок Форт Эры і зусім ператварыўся ў ледзяное царства. Дамы мясцовых жыхароў поўнасцю абясточаныя і пакрытыя лёдам. Каб зайсці ўнутр, людзі капаюць тунэлі.
Энергетыкі папярэджваюць: гэтыя выхадныя каля 15 тысяч чалавек могуць правесці без святла.















