3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Казахстан патрабуе ад Польшчы зняць абмежаванні на мяжы з Беларуссю
Улады Казахстана звярнуліся да польскага боку з патрабаваннем зняць абмежаванні для казахстанскіх грузаперавозчыкаў на мяжы з Беларуссю, паведамляе прэс-служба Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў Казахстана. У арганізацыі адзначылі, што пад новыя абмежаванні трапілі іх перавозчыкі, якія вязуць экспартныя тавары ў краіны Еўропы, а таксама еўрапейскія тавары, што накіроўваюць казахстанскім прадпрыемствам. І гэта мільённыя страты. Па стане на 23 лютага на тэрыторыі Польшчы знаходзіліся больш за 150 казахстанскіх аўто, яшчэ больш за 100 ехалі ў кірунку Еўрапейскага саюза. Адзіны альтэрнатыўны маршрут - праз Каспійскае мора. Але пры гэтым адлегласць павялічваецца ў паўтара раза, а кошт перавозак - у 2-3 разы з-за вымушанага выкарыстання некалькіх відаў транспарту.















