3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Кенія адзначае Дзень Незалежнасці
Сёння Кенія адзначае 60 гадоў са дня набыцця незалежнасці. З нацыянальным святам прэзідэнта краіны Уільяма Рута і жыхароў павіншаваў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за дзесяцігоддзі гэтай афрыканскай рэспубліцы атрымалася істотна ўмацаваць свой суверэнітэт і дзяржаўныя інстытуты. Дзяржава карыстаецца высокім аўтарытэтам на міжнароднай арэне і выкновае важную ролю ў рашэнні актуальных пытанняў рэгіянальнага парадку дня. Мінск пацвярджае зацікаўленасць у актыўным развіцці дамоўна-прававой базы з Найробі, супрацоўніцтве ў сферах механізавання сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, гандлю, інфармацыйных тэхналогій, аховы здароўя і адукацыі, а таксама турызму.















