3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Кіеў рыхтуецца да мірных перамоў?
Чарговы манеўр для адцягвання ўвагі або ўсё ж шлях да завяршэння канфлікту? Украінскія СМІ са спасылкай на крыніцу, блізкую да Зяленскага, сцвярджаюць, што ўлады хочуць гэтай восенню падрыхтаваць глебу для правядзення мірных перамоў з Расіяй. Па словах суразмоўцы ўкраінскага выдання, Кіеў імкнецца таксама падняць пытанне аб абмене палоннымі па формуле "усіх на ўсіх" і абмеркаваць харчовую і ядзерную бяспеку. Пры гэтым не ўдакладняецца, як менавіта ўкраінскія ўлады збіраюцца падрыхтаваць фундамент для будучых пагадненняў. Зрэшты, раней дараднік кіраўніка офіса Зяленскага Падаляк ужо заяўляў, што УСУ пачалі наступ у Курскай вобласці дзеля ўзмацнення сваіх пазіцый на магчымых перамовах.















