3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
Кіеў прыходзіць у сябе пасля магутнага шторму
Украінскія камунальныя службы ўхіляюць наступствы шторму, які накрыў гэтай ноччу Кіеў. Ліўні, навальніца і град. Затапіла вуліцы, у тым ліку цэнтральны Крашчацік. Гараджане дзеляцца здымкамі наступстваў урагану ў Інтэрнэце: гэта парваныя правады, паваленыя дрэвы і знявечаныя аўтамабілі. Магутны вецер пашкодзіў фасады як мінімум пяці будынкаў і абрынуў былы цэнтральны гастраном. На поўную ліквідацыю наступстваў пойдзе не адзін дзень.