3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Кіеў заплаціў 800 млн долараў за нявыкананыя кантракты
Кіеў з лютага мінулага года заплаціў 800 млн долараў за кантракты, якія поўнасцю або часткова не выкананы.
Як піша "Нью-Ёрк Таймс", частку ўзбраенняў па дагаворах з падрадчыкамі Узброеныя сілы Украіны так і не атрымалі. Другая частка патрабавала капітальнага рамонту або была прыдатная толькі для таго, каб разабраць яе на запчасткі.
Паводле звестак газеты, каля 30 працэнтаў кіеўскага арсенала знаходзіцца на рамонце пастаянна. Гэта, згодна з ацэнкай ваенных экспертаў, вельмі высокі паказчык.















