3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Кітай заклікаў ЗША вярнуць абломкі збітага метэазонда
Кітай будзе настойваць на вяртанні абломкаў зонда, збітага Злучанымі Штатамі. Гэта заяўляюць у МЗС краіны. Кітайскі ўрад прадоўжыць рашуча абараняць свае законныя правы і інтарэсы. У знешнепалітычным ведамстве КНР чарговы раз звярнулі ўвагу, што кітайскі беспілотны аэрастат прызначаны выключна для цывільных мэтаў і не ўяўляў пагрозы для нацыянальнай бяспекі ЗША.
Раней канал CNN паведаміў, што першая партыя абломкаў збітага кітайскага аэрастата дастаўлена ў ФБР для далейшага вывучэння. У Вашынгтоне чакаюць, што гэта пралье больш святла на інцыдэнт.
Ператварэнне сітуацыі з кітайскім паветраным шарам у палітычны фарс падкрэслівае некампетэнтнасць ЗША ва ўрэгуляванні крызісаў, адзначае выданне Global Times. У публікацыі падкрэсліваецца: грубае абыходжанне Штатаў з лятальным аб'ектам - сур'ёзная правакацыя, якая рызыкуе падарваць кітайска-амерыканскія адносіны. Зонд быў збіты 4 лютага вайскоўцамі ЗША каля ўзбярэжжа штата Паўднёвая Караліна.















