3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Кітай паспяхова выпрабаваў гіпергукавую ракету
Кітайскія Узброеныя сілы выпрабавалі гіпергукавую ракету вялікай далёкасці. Аб гэтым паведамляе Washington Post са спасылкай на апублікаваныя ў адкрытым доступе даныя Пентагона. Як удакладняюць амерыканскія журналісты, гэта ракета здольная пераадолець сістэму проціракетнай абароны ЗША. Распрацоўка гэтай зброі сведчыць аб хуткіх тэмпах развіцця ваеннай моцы Пекіна, які зараз можа наносіць удары "за тысячы міль ад сваіх берагоў", адзначаецца ў публікацыі.















