КНР на Сусветнай канферэнцыі па ШІ ў Шанхаі заклікае да глабальнага супрацоўніцтва
17 ліпеня ў Шанхаі пачала працу Сусветная канферэнцыя па штучным інтэлекце. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі. Канферэнцыя - унікальная пляцоўка для абмену меркаваннямі і вопытам у галіне развіцця ШІ.
Кітай заклікае наладзіць шырокае міжнароднае супрацоўніцтва і прадухіліць стварэнне новай гістарычнай несправядлівасці ў сферы штучнага інтэлекту.
Афіцыйныя асобы, прадстаўнікі бізнесу, акадэмічных колаў і навукова-даследчых інстытутаў, а таксама кіраўнікі міжнародных арганізацый запрошаны на глабальную канферэнцыю. Мэта - абмеркаваць укараненне ШІ ў паўсядзённае жыццё па ўсіх аспектах.
Прытрымлівацца прынцыпу адкрытасці і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, пры гэтым стымулюючы інавацыйнае развіццё, - да гэтага заклікае Кітай. Старшыня КНР акрэсліць і некалькі прапаноў для працы з тэхналогіямі будучыні. Сярод іншага Пекін прапануе заахвочваць інклюзіўнасць, прасоўваць салідарнасць, удасканальваючы глабальнае кіраванне. Не адыходзяць на другі план і пытанні бяспекі.
Форум у Шанхаі, які праводзіцца ўжо на працягу некалькіх гадоў, набывае ўсё большае глабальнае значэнне, лічаць эксперты. На шляху лічбавізацыі сучаснасці важна вывучыць усе дэталі.
Канферэнцыя прадоўжыцца да 20 ліпеня. За гэты час пройдуць дзясяткі тэматычных форумаў па самых розных тэмах.







