3.81 BYN
2.75 BYN
3.20 BYN
Карпарацыя Boeing церпіць шматмільярдныя страты
Акцыі канцэрна падаюць другі дзень запар - ужо на 11 %. Прычына - масавая адмова краін па ўсім свеце ад палётаў на мадэлі MAX 8 пасля катастрофы ў Эфіопіі. Нагадаем, у нядзелю лайнер пацярпеў крушэнне па невядомых пакуль прычынах. Паводле звестак The Wall Street Journal, карпарацыя нібы ўтаіла інфармацыю аб дэфектах гэтай мадэлі. Верагодна, гэтыя самалёты могуць адвольна ісці ў піке. Эксплуатацыю лайнераў Boeing 737 MAX 8 працягваюць толькі тры краіны ў свеце - ЗША, Канада і Індыя.















