3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Крах ЗША прадказалі кітайскія СМІ
Спробы Вашынгтона захаваць гегемонію ў свеце асуджаны на правал. Да такой высновы прыйшлі журналісты кітайскай газеты Global Times. У публікацыі адзначаецца: Штаты трымаюць сваіх саюзнікаў у абцугах, спрабуюць стрымліваць Расію і Кітай, вядуць эканамічную канфрантацыю, распаўсюджваюць паклёп, а зараз хочуць прыкінуцца "пяшчотным волатам", які не хоча, каб яму кідалі выклік.
"Падабаецца гэта ЗША ці не, але галасоў, што заклікааюць да новага ўладкавання свету, становіцца ўсё больш. Пачалася дэдаларызацыя. Краіны надаюць больш увагі рэгіянальнаму шматбаковаму супрацоўніцтву. Значэнне БРІКС расце, у той час як уплыў G7 зніжаецца. Такія механізмы, як Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, становяцца ўсё больш папулярнымі. Гэта тэндэнцыі, якія ЗША не могуць пераадолець нават ствараючы ворагаў, узмацняючы націск або навязваючы прымус іншым", - рэзюмуюць кітайскія журналісты.















