3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Найбуйнейшы банк ЗША перастаў выдаваць гатоўку
Найбуйнейшы банк ЗША JPMorgan Chase перастаў выдаваць гатоўку. Замест грошай банкаматы паведамляюць аб нейкіх праблемах і рэкамендуюць звярнуцца ў банк. А пры тэлефанаванні аўтаадказчык прапаноўвае набраць у цэнтральны офіс у рабочыя гадзіны. Укладчыкі ў паніцы чакаюць панядзелка, ці захаваюцца дэпазіты.
А фондавым індэксам пагражае далейшае паніжэнне на адкрыцці заўтрашняга гандлю. Паводле інфармацыі Bloomberg, трэйдары адмаўляюцца ад рызыкоўных актываў з-за асцярогі, што ўзрушэнні ў банкаўскім сектары прывядуць да рэцэсіі сусветнай эканомікі.
У ЗША два банкі абвясцілі аб закрыцці, трэці запрасіў дапамогі. Не выключаны паўтор крызісу 2008 года.















