3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Буйныя ваенныя вучэнні праходзяць у Польшчы
У Польшчы праходзяць самыя маштабныя ваенныя вучэнні гэтага года. У манеўрах пад назвай "Анаконда 23" бяруць удзел 12 тысяч польскіх вайскоўцаў, а таксама сотні вайскоўцаў краін блока НАТА і партнёраў Паўночнаатлантычнага альянсу. Задача трэніровак - адпрацоўка абароны ўсходняга фланга НАТА. Месцам правядзення вучэнняў стане не толькі Польшча, а таксама Швецыя і краіны Балтыі.
Камандаванне Узброеных сіл Польшчы папярэдзіла аб перамяшчэнні калон ваеннай тэхнікі па дарогах амаль усёй рэспублікі. Грамадзян просяць не фіксаваць у сацсетках перакідванне войскаў.
Манеўры завершацца 26 мая.















