3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
Буйны інфраструктурны праект Прыбалтыкі блізкі да правалу
Самы буйны інфраструктурны праект Прыбалтыкі, відаць, блізкі да правалу. Размова ідзе пра чыгунку, якая звяжа Эстонію, Латвію і Літву з Польшчай, а праз яе - з Заходняй Еўропай.
У рамках праекта меркавалася пракласці еўрапейскую каляіну, а таксама ўзвесці новыя масты і ўсё неабходнае для хуткасных зносін. Праўда, у працэсе падрыхтоўкі бюджэт Rail Baltic сур'ёзна павялічыўся: на будаўніцтва замест 3 млрд еўра неабходна знайсці ужо 22 млн. Спробы ўрэзаць апетыты аказаліся неэфектыўнымі: выкраслілі мост у Рызе і рэканструкцыю вакзала, але каштарыс "схуднеў" нязначна. Еўрасаюз грошы на праект выдзяляць не спяшаецца. Эстонскія ўлады прапаноўваюць прыватнаму бізнесу прафінансаваць Rail Baltic, але ахвотнікаў пакуль няма. Рэч у тым, што такая чыгунка не акупіцца ў літаральным сэнсе ніколі: няма ў дастатку ні грузаў, ні пасажыраў, якіх можна было б вазіць у Заходнюю Еўропу з Прыбалтыкі.















