3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Пацукі-мутанты атакуюць дамы гараджан у Вялікабрытаніі
У Брытаніі новая напасць - пацукі-мутанты з-за непагадзі палезлі з сметнікаў да людзей. На гэты момант у краіне развялося каля 250 мільёнаў грызуноў, якія літаральна штурмуюць жылыя дамы, імкнучыся атуліцца ад марозу і знайсці пражытак. Акрамя таго, шкоднікаў прыцягваюць перапоўненыя бакі са смеццем, якія з вялікімі перабоямі вывозяць у святочныя дні.
Пры гэтым мясцовыя ўлады папросту не ведаюць, якім чынам справіцца з праблемай. Таму брытанцам застаецца звяртацца па парады, як самім пазбавіцца ад няпрошаных гасцей. Колькасць такіх зваротаў за апошнія некалькі месяцаў павялічылася на 115 працэнтаў, а службы па знішчэнні шкоднікаў літаральна завалены тэлефанаваннямі з просьбамі аб дапамозе.















