Латвія забараняе імпарт беларускіх і расійскіх цацак
Аўтар:Рэдакцыя news.by

Латвійскія ўлады знайшлі галоўную пагрозу ў дзіцячых аддзелах. Кабмін адобрыў папраўкі да закона, якія забараняюць імпарт кніг, газет, адзення, абутку, а таксама дзіцячых цацак і відэагульняў з Беларусі і Расіі.
На думку латвійскага знешнепалітычнага ведамства, гэтыя меры дазволяць скараціць магчымасці Мінска і Масквы атрымліваць даход ад экспарту і ўмацаваць нацыянальную бяспеку.
Пры гэтым транзіт тых жа "небяспечных" лялек і кніг у іншыя краіны Еўрасаюза чыноўнікі вырашылі не абмяжоўваць. Відаць, па логіцы Рыгі, тавары з Беларусі і РФ падрываюць псіхіку выключна латвійскіх грамадзян, а для астатняй Еўропы яны абсалютна бясшкодныя.







