3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
Латвія з 16 ліпеня забараняе ўезд беларускім легкавым аўтамабілям
Латвія з 16 ліпеня забароніць уезд легкавым аўтамабілям на беларускіх нумарах. Пра гэта паведамляе сайт латвійскай Службы дзярждаходаў.
Беларускім легкавушкам забаронена будзе ўязджаць на тэрыторыю ЕС праз Латвію як з боку Беларусі, так і з Расіі. І калі вадзіцель адмовіцца выконваць указанні латвійскага мытніка, у яго могуць канфіскаваць аўто. Пры гэтым забарона не будзе распаўсюджвацца на машыны дыпмісій і консульскіх прадстаўніцтваў.
Адзначаецца, што такія меры ўводзяцца ў рамках забеспячэння выканання 8-га пакета санкцый Еўрасаюза. У прыватнасці, Рыга шмат у чым сінхранізавала абмежаванні ў дачыненні да Расіі і Беларусі, каб мінімізаваць рызыкі абходу абмежаванняў ЕС.
Што да вяртання з ЕС на зарэгістраваных у Беларусі аўто, праехаць мяжу дазволяць толькі ў тым выпадку, калі транспарт не дэкларуецца як тавар і выкарыстоўваецца толькі як сродак перамяшчэння.