3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Латвія паскорыць будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю
Латвія плануе паскорыць узвядзенне плота на мяжы з Беларуссю. Улады збіраюцца скончыць будаўніцтва ўжо да канца года. На гэтыя мэты выдзелена дадаткова 9 мільёнаў 700 тысяч еўра. Паспех тлумачаць "узрослымі геапалітычнымі рызыкамі, уключаючы рост ліку нелегальных мігрантаў".
Пасля завяршэння будаўніцтва загароды працягнуцца працы над устанаўленнем сістэмы відэаназірання і спадарожнай інфраструктуры, іх плануецца завяршыць за 30 месяцаў.















