3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лясныя пажары ў Кітаі: агонь хутка разносіцца моцным ветрам
У Кітаі магутныя лясныя пажары. Больш за 3 тыс. чалавек эвакуіравалі ў правінцыі Сычуань. Паводле інфармацыі СМІ, полымя ахапіла горную мясцовасць на паўднёвым захадзе Кітая яшчэ ў пятніцу вечарам. Мясцовыя ўлады былі вымушаны эвакуіраваць насельніцтва больш чым з 10 сёлаў. Нягледзячы на тое, што на барацьбу са стыхіяй кінута больш як 1,5 тыс. чалавек, агонь хутка разносіць моцным ветрам. Інфармацыі аб ахвярах і прычынах НЗ пакуль няма.















