3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Літоўская пагранічная загарода забіла чарговага лася
У Пастаўскім раёне літоўская пагранічная загарода забіла чарговага лася. Яго цела выявіў беларускі памежны нарад. Жывёліна накіроўвалася з Беларусі ў Літву, але спроба пераадолення еўрапейскага плота апынулася для звера смяротнай.
Гэта ўжо 28-я жывёліна, якая загінула на мяжы з Літвой з моманту ўстаноўкі платоў. Усяго ж з 2021 года было зафіксавана 45 выпадкаў гібелі жывёлы ад загарод Літвы, Латвіі і Польшчы.















