Літва накіравала да расійскай мяжы чарговую партыю "зубоў дракона"
Вільнюс накіраваў да расійскай мяжы чарговую партыю "зубоў дракона".
Супрацьтанкавыя загароды размешчаны на мосце цераз раку Нёман, які вядзе ў Калінінградскую вобласць.
Таксама ў планах Літвы адну частку прыгранічных перапраў умацаваць жалезнымі бэлькамі, другую - падрыхтаваць да падрыву. Пра гэта паведамляе міністр абароны гэтай краіны.







