3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Літва, Латвія і Польшча абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю
Краіны Балтыі і Польшча працягваюць абвастраць сітуацыю гучнымі заявамі. Стала вядома, што Вільнюс, Рыга і Варшава разглядаюць магчымасць калектыўнага рашэння аб поўным закрыцці мяжы з Беларуссю.
Як адзначыла міністр унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайтэ, пытанне на ўзроўні кіраўнікоў МУС абмяркуюць 28 жніўня. Пры гэтым палітык падкрэсліла, што на тэхнічным узроўні ўжо ідзе падрыхтоўка схемы дзеянняў па закрыцці мяжы.
Нагадаем, раней літоўскі ўрад прыняў рашэнне часова прыпыніць працу двух з шасці пунктаў пагранічнага кантролю на літоўска-беларускай мяжы з 18 жніўня.















