3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Літва прымае дыскрымінацыйны закон у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі
У найбліжэйшыя гадзіны літоўскі Сейм павінен прагаласаваць за закон, які ўводзіць дыскрымінацыйныя меры ў дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі. Дакумент выклікаў шмат спрэчак, але падчас абмеркаванняў змяніўся мала: у ім захаваліся нязменнымі практычна ўсе забароны.
Закон будзе дзейнічаць год, але яго можна прадоўжыць без рашэння парламента. Беларусам і расіянам спыняюць выдаваць пасведчанні на жыхарства, забараняюць купляць жыллё, ім больш не будзе падавацца грамадзянства нават пры наяўнасці падстаў. Жыхарам абедзвюх краін перастаюць выдаваць літоўскія візы, а расіян - яшчэ і прапускаць праз мяжу.
Дакумент сапраўды ўнікальны: ён устанаўлівае дыскрымінацыю на падставе грамадзянства, прычым, у дачыненні да людзей, якія ні з якога пункта погляду ні ў чым вінаватымі не з'яўляюцца. Калі шукаць аналагі, то такой, пэўна, можна лічыць дзяржаўную палітыку ў дачыненні да афраамерыканцаў, якая праводзілася гадоў 200 таму.















