Літва ўзаконьвае гвалтоўнае выправаджэнне бежанцаў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Урад Літвы зацвердзіў праект закона, які стане прававым падмуркам міграцыйнай палітыкі краіны.
Калі раней выштурхоўваць бежанцаў цераз мяжу было, фактычна, злачынствам супраць норм як еўрапейскіх, так і літоўскіх, то зараз гэтая палітыка атрымае юрыдычнае абгрунтаванне.







